Для нас гэта значыць адно: мы ўсё рабілі правільна.
znivien быў і застаецца брэндам пра беларускую ідэнтычнасць, мову, культуру і права беларусаў быць сабой. Калі за гэта нас называюць пагрозай, значыць, наша праца сапраўды мае сэнс.
Але цяпер галоўнае — бяспека людзей.
Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, плануеце туды ехаць або разумееце, што падпіска, лайк, каментар, пакупка ці нават наведванне сайта могуць стварыць для вас рызыку, калі ласка, адпішыцеся ад нашых старонак, не ўзаемадзейнічайце з кантэнтам і не заходзьце на сайт.
Мы ўсё зразумеем.
Ваша бяспека важнейшая за любую падтрымку.
Для нас гэта барацьба.
Для вас толькі ўсвядомлены выбар і асцярожнасць.
Дзякуй усім, хто быў і застаецца побач.
Жыве Беларусь