Дастаўка Znivien
Польшча — InPost. Еўропа і іншыя краіны — міжнародная дастаўка. ЗША — асобная крама.
Кошт і тэрміны
| Куды | Кошт | Пасля адпраўкі | Спосаб |
|---|---|---|---|
| Польшча | 15 zł | 1–3 працоўныя дні | InPost |
| Еўропа | 45 zł | 3–10 працоўных дзён | Poczta Polska / Nova Post |
| Іншыя краіны | 45 zł | 5–14 працоўных дзён | Poczta Polska / Nova Post, дзе даступна |
| Кракаў | 0 zł | Па ўзгадненні, калі замова гатовая | Самавываз |
Тэрміны прыблізныя: магчымыя затрымкі на мытні або ў службы дастаўкі. У Беларусь і Расію не адпраўляем.
InPost па Польшчы
- У кошыку выберыце дастаўку InPost.
- У полі «Назва пачкамата» пазначце код і горад, напрыклад WAW36H, Warszawa.
- Запоўніце імя, email і кантакт для сувязі.
Калі пасылка прыбудзе, InPost дашле паведамленне з інструкцыяй для атрымання.
Самавываз з Кракава
- У кошыку выберыце «Самавываз з Кракава».
- Дачакайцеся, пакуль замова будзе гатовая.
- Узгодніце месца і час перадачы.
Замовы ў ЗША
Для ЗША ёсць асобная крама us.znivien.pl. Кошт і тэрміны дастаўкі пазначаныя там пры афармленні замовы.
Адсочванне пасылкі
Пасля адпраўкі дашлем нумар для адсочвання. Праверыць дастаўку можна на сайце перавозчыка.
Замова затрымалася?
Напішыце нам: пазначце нумар замовы або email, з якім яе афармлялі. Праверым адпраўленне.
Пытанні пра дастаўку
Калі адправяць маю замову?
Выраб замовы займае 3–7 дзён. Пасля гэтага перадаём яе службе дастаўкі. Тэрміны ў табліцы лічацца пасля адпраўкі.
Як пазначыць пачкамат InPost?
Выберыце InPost у кошыку і запоўніце поле «Назва пачкамата»: код і горад, напрыклад WAW36H, Warszawa.
Ці можна забраць замову ў Кракаве?
Так, самавываз бясплатны. Выберыце яго ў кошыку; месца і час перадачы ўзгоднім, калі замова будзе гатовая.
Ці ёсць дастаўка ў Беларусь і Расію?
Не, у Беларусь і Расію не адпраўляем.
Памылка ў адрасе — што рабіць?
Напішыце нам як мага хутчэй. Пазначце нумар замовы і правільны адрас. Калі пасылка ўжо адпраўленая, удакладнім магчымыя варыянты.
Як аформіць вяртанне?
Напішыце на znivien2020@gmail.com і пазначце нумар замовы. Умовы вяртання — у правілах крамы.
Ёсць пытанне?
Напішыце нам. Калі пытанне пра замову, дадайце яе нумар.
