У
2021 годзе Уладзімір Маляўка вырашыў перанесці свае digital-дызайны ў рэальны свет. У Беларусі рабіць рэчы з выразнымі нацыянальнымі і палітычнымі сэнсамі станавілася ўсё больш небяспечна.
Пра брэнд
Znivien — незалежны беларускі брэнд адзення і прадметаў для дома. Мы ператвараем асабістую памяць, гарадскія сімвалы, мову і самаіронію ў рэчы, якія можна насіць кожны дзень.
Наша гісторыя ↓
Гісторыя
У
2021 годзе Уладзімір Маляўка вырашыў перанесці свае digital-дызайны ў рэальны свет. У Беларусі рабіць рэчы з выразнымі нацыянальнымі і палітычнымі сэнсамі станавілася ўсё больш небяспечна.
Павел Дзеркач ужо жыў у Польшчы. Сябры дзяцінства аб’ядналі дызайн, арганізацыю вытворчасці і разуменне таго, што беларусам за мяжой патрэбныя рэчы, у якіх можна пазнаваць сябе і адно аднаго.
Так з’явіўся Znivien: не класічны сувенірны мерч, а незалежны культурны брэнд пра сучасную Беларусь, эміграцыю, дом, супраціў, надзею і здольнасць смяяцца нават у складаныя часы.
год, калі з’явіўся брэнд
рэчаў ужо створана і адпраўлена
сябры дзяцінства заснавалі Znivien
цяпер брэнд працуе ў Польшчы
Наша мара
Каб у кожнага беларуса і кожнай беларускі за мяжой была рэч Znivien.
Не таму, што ўсе павінны выглядаць аднолькава. А таму, што часам адна фраза або знак дапамагаюць адчуць: ты не адзін.
Выбраць сваю рэч ↗Бяспека
Узаемадзеянне з незалежнымі беларускімі праектамі можа ствараць рызыку. Калі наведванне сайта, падпіска, лайк, каментар або пакупка могуць быць для вас небяспечнымі, пастаўце ўласную бяспеку на першае месца.
Znivien у медыя
FAQ
«Жнівень» — беларуская назва месяца, які для многіх стаў кропкай адліку і змяніў жыццё пасля падзей 2020 года.
Znivien заснавалі сябры дзяцінства Уладзімір Маляўка і Павел Дзеркач.
Брэнд базуецца ў Польшчы і адпраўляе рэчы ў Польшчу і іншыя даступныя краіны.
Для беларусаў і беларусак за мяжой і для людзей, якім блізкія свабода, сучасная беларуская культура і выразны дызайн.