Атрыманая фінансавая падтрымка дазволіла нам рэалізаваць шэраг важных дзеянняў, каб узмацніць брэнд і палепшыць працу крамы:
- мы мадэрнізавалі інструменты працы і аптымізавалі камунікацыю з кліентамі;
- наладзілі фінансавы ўлік і падрыхтоўку дакументаў;
- падрыхтавалі піар-артыкул у незалежным медыя, каб распавесці пра нашы каштоўнасці шырэйшай аўдыторыі;
- удзельнічалі ў афлайн-мерапрыемствах і наладзілі магчымасці для продажаў па-за інтэрнэтам.
Падтрымка Free Belarusian Business Award стала не толькі матэрыяльнай дапамогай, але і
пацвярджэннем таго, што беларуская справа можа мець будучыню нават у выгнанні. Мы адчулі давер, падтрымку і імпульс для далейшага росту.
Сёння
Znivien — гэта не проста вопратка. Гэта спосаб гаварыць пра сябе, сваю культуру і свой выбар.