Беларускія брэнды, уключаючы наш Znivien, ужо знайшлі сваіх лідараў і сталі пазнавальнымі як у Беларусі, так і за яе межамі. Мы добра ведаем, якія дызайны займаюць першыя пазіцыі ў сэрцах нашых кліентаў. Але застаецца загадкай, чаму некаторыя работы, поўныя глыбокага сэнсу і крэатыву, часта застаюцца ў цені?
Менавіта таму мы вырашылі стварыць падборку самых недаацэненых і забытых дызайнаў ад Znivien. Гэта работы, якія заслугоўваюць большай увагі і могуць стаць сапраўдным адкрыццём для тых, хто шукае нешта асаблівае і змястоўнае ў сучаснай беларускай модзе.
Гэты дызайн стварае новую рэчаіснасць, ператвараючы лагатыпы вядомых брэндаў у назвы ўкраінскіх гарадоў. Гэта сучасны спосаб паказаць падтрымку і салідарнасць з Украінай.
Калабарацыя з мастаком "Фотонегативки", які займае важнае месца ў сучаснай беларускай культуры. Асаблівая ўвага — майка "Піздец мастацтву" з вобразам Палаца мастацтва, якая сімвалізуе змены і складанасці, праз якія праходзіць беларускае мастацтва зараз унутры краіны.
Дызайн 'Кахай, не ваюй' — гэта нашы пачуцці да вайны, выказаныя праз просты, але моцны заклік да міру. У цэнтры ўсёй кампазіцыі — сэрца, унутры якога знак пацыфізму. Гэта не толькі словы, але і сімвалы, якія кажуць пра тое, што сапраўдны шлях да будучыні — гэта любоў і разуменне, а не насілле
Гэта спроба пераасэнсаваць нацыянальныя ўзоры праз сучаснае мастацтва. У дызайне спалучаюцца традыцыйныя беларускія арнаменты і мінская архітэктура. Работа, якая паказвае, як глыбока беларуская культура можа інтэгравацца ў сучаснасць. На нашу думку, такі падыход у дызайне - трэнд беларускага на 2025 год.
Слова з трох літар, створанае з супрацьтанкавых вожыкаў, — гэта гучная антываенная заява. Гэта смелы выбар для тых, хто не баіцца казаць праўду і вылучацца з натоўпу.
Гэтыя дызайны — прыклад таго, як мода можа быць інструментам культурнага дыялогу, пратэсту і салідарнасці. У кожнай з гэтых работ — сэнс, ідэя і душа.
Калі вы шукаеце нешта асаблівае, запрашаем азнаёміцца з нашымі калекцыямі на нашым сайце. Адкрыйце для сябе магію беларускай моды і станьце часткай новай гісторыі.