2021 год. У Беларусі не супакояюцца рэпрэсіі, затрыманні. Нічога добрага на гарызонце. Пра нейкі брэнд Znivien тады і не было думак. (Дарэчы, яго гісторыя пачалася толькі праз паўгода — і з зусім іншай карцінкі. Але пра гэта раскажам у наступных пастах 😉) А пакуль працягваем.
У патоку пастаянных негатыўных навін хацелася ўбачыць хоць нейкі прамень надзеі, хоць нешта пазітыўнае ў гэтай сітуацыі, але нічога не было... У галаве гучала толькі: "Ды хутчэй бы ўсё гэта скончылася!". Менавіта ў гэты момант і нарадзіўся слоган Make Belarus Zaebis Again як рэакцыя на тое, што адбываецца вакол.
Малюнак з такім тэкстам я запасціў у сторыз. І літаральна адразу мне напісала некалькі чалавек, што хацелі б купіць такую майку. Хачу заўважыць, што калі б не іх рэакцыя, гэтага прынта магло б і не быць.
А далей вы ведаеце — гэты прынт стаў нашым бэстсэлерам: яго купляюць беларусы па ўсім свеце, у розных варыяцыях і колерах. Ён настолькі ўсім падабаецца, наколькі і не падабаецца. Галоўнае адно: ён не пакідае нікога абыякавым!
Дарэчы, з Трампам наш слоган ніяк не звязаны, сімпатыі да яго не маем, слоган нясе ў сабе пазітыўныя вібрацыі адносна Беларусі. Мы разглядаем яго як пляцоўку для дыялогу: заўсёды знойдзецца чалавек, які задасць пытанне: "А калі гэта ў Беларусі было заебіс?" Тут і пачынаецца самае цікавае: адказаць на гэтае пытанне і падыскутаваць запрашаем у каментарыях.
Дзякуй, калі вам спадабаўся гэты тэкст - напішыце нам ці перайдзіце на старноку краму і знайдзіце тое, што вам таксама спадабаецца!