Znivien x LTCŃ: пакупай адзенне — падтрымлівай беларускае свята ў Кракаве

LTCŃ (Letucień) — гэта некамерцыйная ініцыятыва беларусаў Кракава, якая з 2022 года арганізуе адкрытыя сустрэчы, канцэрты, выставы, кірмашы і адукацыйныя мерапрыемствы. Пікнік LTCŃ — гэта свята свабоды, культуры і супольнасці, дзе беларусы Польшчы, Літвы, Германіі і іншых краін сустракаюцца, каб адчуць сябе дома.

Сумесная акцыя Znivien і Пікніка LTCŃ

З кожнай рэчы, купленай у краме Znivien, 10 злотых пойдзе на падтрымку Пікніка LTCŃ — галоўнага беларускага фестывалю ў Кракаве, які адбудзецца 26 ліпеня ў парку Jordana.

Шукай цішоткі і худзі на сайце znivien.pl

Чым унікальная гэтая ініцыятыва?

Ты купляеш — ты падтрымліваеш!

Хочаш цішотку Дранік, шопер Make Belarus Zaebis Again або постэр “Мой родны кут”?

Любая такая пакупка аўтаматычна дапамагае арганізаваць Пікнік для сотняў беларусаў у эміграцыі.

Дапамагай: падтрымлівай беларускае

Кожная замова — гэта не проста футболка. Гэта падтрымка мовы, культуры, супольнасці. Кожны пакупнік — суарганізатар беларускай будучыні ў эміграцыі.

Made on
Tilda