Znivien 🇺🇸 — беларуская вопратка ў ЗША: хутка, зручна, аплата ў доларах

Беларусы Амерыкі, мы з вамі ❤️


Калі вы жывяце ў ЗША і даўно хацелі замаўляць рэчы Znivien без болю з міжнароднай дастаўкай — у нас для вас ёсць важная навіна.

Мы запускаем амерыканскую краму Znivien для беларусаў у ЗША.


Цяпер вы можаце:

аплачваць у доларах ($)

атрымліваць пасылкі хутчэй

эканоміць на дастаўцы

✅ не чакаць «месяц і больш», як гэта бывала з Еўропы

Чаму мы адкрываем Znivien у ЗША

Паводле розных ацэнак, у ЗША жывуць сотні тысяч беларусаў — дыяспара, якая фармавалася гадамі. Гэта вялікая супольнасць. А калі перакласці на мову бізнесу — гэта сапраўды вялікі і важны рынак.

І так атрымалася, што пасля шэрагу зменаў у правілах і лагістыцы (у тым ліку рашэнняў адміністрацыі Трампа) мы цяпер не можам нармальна прадаваць і галоўнае — дастаўляць пасылкі з Польшчы, дзе знаходзімся, у ЗША.


Пакуль канца гэтай эпапеі не відаць — а нам вельмі хочацца знайсці рашэнне, якое ў першую чаргу задаволіць вас, беларусаў ЗША:

каб вы маглі плаціць за дастаўку не $40–$100, а нармальныя, разумныя грошы — і атрымліваць пасылку не праз месяц, а значна хутчэй.

Сустракайце наш амерыканскі аўтсорс Znivien 🇺🇸

Пасля доўгіх пошукаў і пакутаў мы зразумелі: час адкрыцца рынку ЗША.

Сустракайце Znivien USA 🇺🇸

Што гэта значыць?

Для вас — магчымасць лёгка і хутка атрымліваць рэчы Жні́вня на тэрыторыі Злучаных Штатаў.


Для нас — магчымасць (з невялікімі стратамі) заставацца на сувязі з вамі і не губляць аўдыторыю з-за праблем з дастаўкай.

Што вы атрымліваеце ў Znivien USA

✅ Аплата ў доларах

Цэны і аплата — у USD, без лішніх канвертацый і сюрпрызаў.


✅ Дастаўка па ЗША — хутчэй і прасцейВаш заказ выконваецца ўнутры краіны, таму гэта звычайна значна хутчэй, чым міжнародныя адпраўленні з Еўропы.


✅ Больш не трэба плаціць $40–$100 за пасылку з Польшчы


Дастаўка з Еўропы часта каштавала 150–300 злотых (прыкладна $40–$100) — і гэта проста занадта, калі гаворка пра майку, худзі або шопер. Мы не хочам, каб вы пераплачвалі за лагістыку. Мы хочам, каб вы спакойна заказвалі ў сваёй краіне.


✅ Гэта ўсё той жа Znivien


Галоўнае: гэта робім мы. Гэта нашыя дызайны, нашыя сэнсы, нашыя малюнкі. Проста цяпер — з амерыканскай логістыкай.

Важна: пастаўшчык і друк будуць іншымі

Мы заўсёды стараемся быць максімальна шчырымі. У Еўропе мы працуем з адным пастаўшчыком, а ў ЗША — з іншым. Тое самае і з прынтамі: яны будуць друкавацца па іншай тэхналогіі. Не лепш і не горш — проста інакш.

Камусьці гэта нават можа спадабацца больш!

Асартымент будзе расці (мы паступова дадаем тавары)

Мы паступова напаўняем амерыканскі магазін новымі пазіцыямі — асартымент будзе расці. Калі вы не знайшлі нешта патрэбнае — напішыце нам наўпрост. Мы падкажам, што можна зрабіць і як хутка дадаць патрэбны тавар.

У беларусаў у ЗША цяпер ёсць дзве опцыі

1) Замовіць з еўрапейскага сайта


Гэта варыянт, калі вам патрэбная канкрэтная рэч, якой пакуль няма ў амерыканскім краме. Але дастаўка будзе даражэйшай і даўжэйшай.


2) Выбраць рэчы ў Znivien USA 🇺🇸

Гэта варыянт для тых, хто хоча:

  • хутка
  • зручна
  • у доларах
  • без пераплат за міжнародную дастаўку

Як замовіць у Znivien USA

  • Выбіраеце рэч у амерыканскім магазіне Znivien
  • Аплачваеце ў доларах
  • Атрымліваеце дастаўку па ЗША — без лішняй міжнароднай складанасці

FAQ — частыя пытанні

Made on
Tilda