Цішотка - Make Belarus Zaebis Again

Znivien
85,00
Легендарная цішотка Make Belarus Zaebis Again — самая папулярная мадэль Znivien з 2021 года і ўжо сапраўдная беларуская класіка. Гэта не проста слоган, а кароткая і дакладная мара пра Беларусь, у якой зноў можна свабодна жыць, ствараць і вяртацца дадому. Прынт пазнаюць беларусы ў розных краінах, таму цішотка лёгка становіцца знакам «сваіх» — без доўгіх тлумачэнняў.

*Слоган не мае дачынення да Дональда Трампа; яго палітычныя ідэі мы не падтрымліваем.

Абяры колер і памер, замаўляй і насі беларускае, якое ўжо стала часткай нашай сучаснай культуры.

На фота: рост мадэлі 182, памер L

Тэрмін вырабу: 3-7 дзён
Тэрмін дастаўкі па Польшчы: 3-5 дзён
Тэрмін дастаўкі па за межы Польшчы: 7-14 дзён

Мадэль: Unisex

Матэрыял: Бавоўна 100%

Шчыльнасць: 190 g/m²

Тып: Цішотка

Дастаўка
Аплата

Дастаўка

Самавываз з Кракава = 0 zl
Дастаўка па Польшчы = 15 zl / 3 EUR
Дастаўка па ўсім свеце = 45 zl / 10 EUR

Мы прапануем міжнародную паштовую дастаўку для ўсіх нашых тавараў, таксама дастаўка InPost для замоў па Польшчы. Тэрміны дастаўкі могуць адрознівацца ў залежнасці ад вашага месцазнаходжання: да 7 дзён па Польшчы і да 17 дзён па Еўропе і свету. Дастаўкі ў расею няма.

Дастаўка ў Беларусь ёсць, але: звяртаем вашу ўвагу, што пры замове дастаўкі ў Беларусь вы пацвярджаеце, што інфармаваныя пра магчымыя рызыкі, звязаныя з атрыманнем адпраўлення. У прыватнасці, могуць узнікаць затрымкі пры дастаўцы.

Аплата

Мы прымаем розныя метады аплаты: Stripe, PayPal, Blik, Revolut. Вы можаце аплаціць на сайце беларускай карткай.
Глядзіце таксама
Made on
Tilda