1–31 кастрычніка 2026

Ружовы кастрычнік у Znivien

Увесь кастрычнік 10% ад продажу ўсіх ружовых рэчаў Znivien мы перадаём у BYSOL — для падтрымкі жанчын, якія адкрылі зборы, звязаныя са здароўем і лячэннем.

Ружовае худзі Znivien
10% з кожнай ружовай рэчы
Pink October

Што такое Ружовы кастрычнік?

Ружовы кастрычнік — міжнародны месяц інфармаванасці пра рак малочнай залозы. У кастрычніку асабліва шмат гавораць пра раннюю дыягностыку, уважлівае стаўленне да свайго здароўя і падтрымку тых, хто ўжо сутыкнуўся з хваробай.

Znivien далучаецца да гэтай ініцыятывы праз тое, што мы робім штодня: з 1 па 31 кастрычніка частка продажаў усіх ружовых рэчаў будзе накіраваная на дапамогу.

Памятайце пра сябе. Не адкладайце клопат пра здароўе. Прафілактычныя агляды, увага да змяненняў у арганізме і своечасовы зварот да лекара — таксама спосаб паклапаціцца пра сябе.
Папулярнае ў ружовым

Шэсць рэчаў для пачатку

Гэта толькі прыклады. Акцыя дзейнічае на ўсе ружовыя рэчы Znivien.

У акцыі ўдзельнічаюць усе ружовыя рэчы. Паглядзіце астатнія мадэлі і выберыце сваю.
Паглядзець усе тавары
Куды пойдуць 10%

У BYSOL — каб дапамога дайшла да тых, каму яна патрэбная

10% ад продажу ўсіх ружовых рэчаў за 1–31 кастрычніка

Пасля заканчэння акцыі мы падлічым 10% ад продажу ўсіх ружовых рэчаў і перададзім гэтую суму ў BYSOL .

Мы папросім накіраваць сродкі жанчынам, якія адкрылі зборы на лячэнне, абследаванні або іншыя патрэбы, звязаныя са здароўем.

BYSOL — беларускі фонд салідарнасці і платформа, дзе размяшчаюцца ў тым ліку персанальныя зборы для людзей, якім патрэбная падтрымка.

Пасля 31 кастрычніка Znivien апублікуе вынік акцыі: колькі ружовых рэчаў было замоўлена і якую суму атрымалася перадаць.

FAQ

Коратка пра акцыю

Калі праходзіць акцыя?

З 1 па 31 кастрычніка 2026 года.

Якія рэчы ўдзельнічаюць?

Усе ружовыя рэчы Znivien. Шэсць тавараў вышэй — толькі прыклады.

Колькі мы перадаём?

10% ад продажу кожнай ружовай рэчы. Пасля завяршэння акцыі сродкі будуць перададзены ў BYSOL .

Ці патрэбны промакод?

Не. Вы проста робіце звычайную замову ў краме.

Дастаўка

З Польшчы — да вас

PL

Польшча

InPost па Польшчы. Самавываз у Кракаве — бясплатна.

🌍

Еўропа і свет

Адпраўляем міжнароднай поштай. Тэрмін залежыць ад краіны прызначэння.

US

ЗША

Для замоў у ЗША працуе асобная анлайн-крама us.znivien.pl.

Ружовы кастрычнік · 10% на падтрымку У краму →
Made on
Tilda