Цішотка Znivien Чырвоны прастакутнік
Znivien / беларускі прынт

Чырвоны
прастакутнік

Завуаляваная адсылка да бел-чырвона-белага сцяга, якая нарадзілася ў часы, калі ў Беларусі пачалі пераследаваць нават за сімволіку, падобную да БЧБ.

Дастаўка па ўсім свеце Адзін з самых пазнавальных дызайнаў Znivien
Што азначае «Чырвоны прастакутнік»

Фармальна — проста геаметрыя. Для беларусаў — сцяг.

У аснове прынта — чырвоны прастакутнік на белым фоне. Гэта не выпадковая геаметрыя, а завуаляваная адсылка да бел-чырвона-белага сцяга.

Ідэя з'явілася як адказ на сітуацыю, у якой у Беларусі людзей пачалі пераследаваць за БЧБ-сімволіку і нават за бел-чырвона-белыя палотны на вокнах.

Першакрыніца / 2020

«Геаметрыя чырвонага колеру»

У снежні 2020 года быў апублікаваны дызайн-праект «Геаметрыя чырвонага колеру». Яго ідэя была простай: калі абстрагавацца ад палітыкі, любы сцяг — гэта спалучэнне колераў і геаметрычных фігур.

У праекце выкарыстоўваліся базавыя формы: круг, прастакутнік, квадрат і трохкутнік. Чырвоныя фігуры размяшчаліся на белым фоне — як іранічная гульня з тым, наколькі далёка можа зайсці забарона сімволікі.

Чырвоны прастакутнік стаў самай прамой і пазнавальнай алюзіяй на беларускі бел-чырвона-белы сцяг.

Першапачатковы праект на Behance ↗

Калі сцяг забараняюць,
застаецца геаметрыя.

Белая цішотка Znivien Чырвоны прастакутнік
Цішотка Znivien

«Чырвоны прастакутнік»

У 2021 годзе гэты вобраз стаў адным з першых прынтаў Znivien. Праз пяць гадоў ён зноў выходзіць у лік самых папулярных дызайнаў брэнда.

Матэрыял 100% бавоўна
Шчыльнасць 190 g/m²
Мадэль Unisex
Выраб 3–7 дзён
Дастаўка
Па Польшчы 15 zł
Па ўсім свеце 45 zł

Заказы ў ЗША: шукайце тавар на us.znivien.pl ↗

Паглядзець памеры і замовіць
2020 → 2026

Чаму дызайн не знік праз адзін сезон

Гісторыя Прынт звязаны з канкрэтным беларускім досведам, а не проста з моднай графікай.
Пазнавальнасць Беларусам не трэба бачыць літаральны сцяг, каб зразумець адсылку.
Мінімалізм На цішотцы няма вялікага лозунга — таму яе можна насіць як звычайную рэч.
Znivien Гэта адзін з дызайнаў, з якіх пачыналася гісторыя брэнда, і ў 2026 годзе ён зноў уваходзіць у лік самых папулярных.
Znivien

Чырвоны прастакутнік. Простая форма з вельмі канкрэтнай гісторыяй.

Калі хочацца беларускай цішоткі, у якой сэнс не напісаны вялікімі літарамі, «Чырвоны прастакутнік» — якраз пра гэта.

Паглядзець цішотку →
Made on
Tilda