Мы дасягнулі шмат за гэты год: стварылі новыя прадукты, пашырылі сваю прысутнасць і паказалі, што беларуская культура мае значэнне ўсюды. Усяго з 2001 года 1694 рэчы знайшлі сваіх уладальнікаў.
Галаграфічны прынт "Make Belarus Zaebis Again" застаецца на першым месцы сярод продажаў. Яго любяць, замаўляюць і фатаграфуюць больш за ўсё.
Варшава і Польшча — безумоўныя лідары! Большасць нашых замоў прыпадае на Польшчу, асабліва Варшаву. Таксама актыўна падключаюцца ЗША і Германія.
Нашы плакаты сталі сапраўднай сенсацыяй. Цяпер кавалачак беларускай культуры можа не толькі быць з вамі, але і ўпрыгожваць вашыя сцены! Гэты новы фармат дадаў нам новых кліентаў і падтрымаў развіццё брэнда.
Нашыя прадукты ўжо ёсць у дзвюх адміністрацыях двух прэзідэнтаў. Можаце здагадацца, у якіх?
Мы працягваем натхняцца мінулым, але застаёмся арыентаванымі на будучыню. Прыклад гэтага — наш прынт Eastern European Pattern.
Не прапусціце шанец быць часткай беларускай культуры. Замаўляйце свае любімыя рэчы сёння — давайце развіваць нашу спадчыну разам!